Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пратэрмінаваная запазычанасьць насельніцтва ў 2009 годзе зьнізілася на 20%, да 34 мільярдаў рублёў”, — заявіў першы намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Ляпуноў.

У 2009 годзе за запазычанасьць па паслугах ЖКГ выселілі 207 сем'яў. Зь іх 69 — без прадастаўленьня іншага жыльля.

Па выніках 2009 году за запазычанасьць было пададзена 74 тысячы позваў у суд, а таксама 828 заяў на высяленьне, перадае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG