Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не атрымлівала ад Беларусі прапановаў па ўдзелу ў прыватызацыі беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў.

"Пэўных прапаноў няма, ёсьць толькі жаданьне папрацаваць над імі", - адзначыў пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў.

Дыплямат заявіў, што "гэтыя размовы ў вобласьці нафтаперапрацоўкі (прыватызацыі - Інтэрфакс) вядуцца з 90-х гадоў (…) Але далей размоваў справа не ідзе".

"Хацелася б, каб беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы выказалі свае пазыцыі і выйшлі з добра вытлумачальнымі прапановамі", - падкрэсьліў пасол.

“Хацелася б, каб ад словаў пераходзілі да справы”, - дадаў Аляксандар Сурыкаў.

Сурыкаў прапанаваў пакінуць надзеі


Расея не будзе сёлета бязмытава пастаўляць нафту ў Беларусь болей, за аб’ёмы, якія вызначаныя пратаколам, нягледзячы на стварэньне ад 1 ліпеня Адзінай мытнай прасторы ў межах Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстана. Пра гэта заявіў журналістам у сераду ў Менску пасол РФ у Беларусі Аляксандар Сурыкаў.

"Пратакол да міжурадавага пагадненьня падпісаны. Беларускі і расейскі бакі вызначыліся па аб'ёмах нафты для ўнутраных патрэбаў Беларусі. Больш ніякіх дзеяньняў ня робіцца, дакумэнт падпісаны і чакае сваёй ратыфікацыі", -- заявіў Сурыкаў.

Паводле ягоных слоў,"ўсе астатнія надзеі могуць быць пакінутыя па-за рамкамі гэтага дакумэнта".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG