Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта сёньня піша расейская газэта "Коммерсантъ” у артыкуле “Кілават-газ”. У ім прынамсі напісана: “У абмен на зьніжэньне цаны да 150 даляраў за тысячу кубамэтраў, што прывядзе да страты “Газпромам” каля 400 мільёнаў даляраў, Менск прапануе яму доступ да электраэнэргетыкі краіны. Размова ідзе пра праект другога блёку адной з буйнейшых у Беларусі Бярозаўскай ГРЭС коштам 490 мільёнаў даляраў.

"Коммерсантъ" таксама сьцвярджае, што прапановы зь Менску, сярод якіх таксама згадваецца і гарадзенскі “Азот” ужо разглядаюцца кіраўніцтвам манаполіі: На думку аналітыкаў, яны могуць зацікавіць “Газпром”.

Газэта са спасылкай на мэнэджэра "Газпрома" удакладняе, што цяпер Беларусь атрымлівае газ па цане 168,8 даляра за тысячу кубоў, як і прадугледжана кантрактам. Але Менск просіць зьменшыць кошт да 150 даляраў.
XS
SM
MD
LG