Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП зьвярнулася да эўрапейскіх дэпутатаў


Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі рэкамэндуе Парлямэнцкім асамблеям Рады Эўропы і АБСЭ, а таксама Эўрапарлямэнту разгледзець пытаньне аб ушчамленьні правоў нацыянальных меншасьцяў у Беларусі.

Гэтая парада ўключана ў спэцыяльную заяву кіраўніцтва АГП, прысьвечаную захопу беларускімі сілавымі структурамі Дома польскага ў Івянцы.

У ёй таксама ёсьць заклік да ўраду Польшчы «разгледзець пытаньне аб увядзеньні кропкавых фінансавых і візавых санкцыяў у дачыненьні да чыноўнікаў, якія арганізавалі рэйдэрскі захоп Дома польскага ў Івянцы».

У дакумэнце падкрэсьліваецца, што гэты выпадак не выключны. Ужо былі сілавыя захопы рэдакцыі «Народнай газэты», Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня і г.д.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG