Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ХМАРНА...


...але выблісьне і сонца. Тэмпэратура: -17 — -7 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску адкрываецца міжнародная кніжная выстава. Нацыянальны выставачны цэнтар "БЕЛЭКСПА", вул. Янкі Купалы, 27, пачатак у 12:00.

Выстава карцін і графікі Леаніда Шчамялёва. Менск, пр. Ракасоўскага, 49. Пачатак у 18:00.

Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў праводзіць канфэрэнцыю на тэму "Шлях Беларусі ў Эўропе". Менск, гатэль Crowne Plaza.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Хэльсінкі праходзіць канфэрэнцыя пад назвай Baltic Sea Action Summit, прысьвечаная захадам дзеля ўратаваньня Балтыйскага мора ад забруджанасьці.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1868 прыйшоў на сьвет адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня Карусь Каганец. Сапраўднае ягонае прозьвішча Кастравіцкі, і нарадзіўся ён у Сібіры ў сям’і высланага туды беларускага паўстанца. Каганец быў актыўным удзельнікам самых пачаткаў беларускага тэатру і беларускай палітыкі, пісаў вершы, прозу і п’есы, а таксама чытанкі для дзяцей.

У 1883 нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі генэрал і палітык. Родам ён з маёнтку Мейшты Браслаўскага павету. Коннае войска Булак-Балаховіча было самай моцнай вайсковай сілай, якая перайшла на службу да ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.

У 1890 нарадзіўся расейскі пісьменьнік Барыс Пастарнак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1958 год (пам. 1960).

У 1903 прыйшоў на сьвет Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі палітык і пэдагог. Ён нарадзіўся ў Будславе Вялейскага павету, вучыўся ў Празе, выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі, пасьля вайны жыў і працаваў у Канадзе, быў кіраўніком беларускай сэкцыі радыё “Вызваленьне” – цяперашняй “Свабоды”, з 1970 году ўзначальваў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі.

У 1938 савецкія карныя органы расстралялі Максіма Гарэцкага, выдатнага беларускага пісьменьніка, дзеяча беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэньня, літаратуразнаўцу, лексыкографа, фальклярыста.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Самасуд ідзе".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"У чалавека павінны быць дзьве роўныя часткі: цьвёрдая і мяккая. У немца гэта якраз палавінкі. У другіх народаў – як калі. А ў славяніна мяккая часьць залішне вялікая на кошт цьвёрдай, дужа залішне" — Максім Гарэцкі.
XS
SM
MD
LG