Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы выказаў падтрымку паплечнікам Анжалікі Борыс


Лех Качыньскі

Лех Качыньскі

На сайце прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага зьявілася паведамленьне аб тым, што ён зноў выказвае поўную падтрымку Саюзу палякаў Беларусі, якім кіруе Анжаліка Борыс.

У паведамленьні зьмяшчаюцца словы салідарнасьці зь землякамі ў Беларусі, якія па-ранейшаму зазнаюць нематываваныя рэпрэсіі. У сучасным сьвеце захаваньне правоў нацыянальных меншасьцяў — гэта адзін з канонаў элемэнтарных правоў чалавека, гаворыцца далей. Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы плянуе ў найбліжэйшы час запрасіць Анжаліку Борыс і яе паплечнікаў, зазначана на сайце.
XS
SM
MD
LG