Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Коммерсантъ»: Беларусь можа згубіць ільготную нафту


Пагадненьне паміж урадамі Расеі і Беларусі пра бязмытную пастаўку ў Беларусь 6,3 мільён тон нафты ў адпаведнасьці з умовамі пагадненьня павінна быць ратыфікаванае не пазьней за 15 лютага, паведамляе газэта «Коммерсантъ».


Паводле выданьня, Беларусь можа страціць ільготную нафту, калі своечасова не ратыфікуе падпісаныя 27 студзеня ў Маскве дакументы.

Дзярждума Расеі плянуе разглядзець гэтае пытаньне на пленарным паседжаньні 12 лютага. Пра час ратыфікацыі пагадненьня ў Палаце прадстаўнікоў Урад Беларусі не паведамляе. Чарговае пленарнае паседжаньне сэсіі заплянаванае на 2 красавіка. Пра пазачарговае скліканьне сэсіі афіцыйныя крыніцы Беларусі не паведамляюць.
XS
SM
MD
LG