Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень бясьпечнага інтэрнэту: сьпярша думай, пасьля рабі


Сёлета Дзень бясьпечнага інтэрнэту мае слоган "Think B4 U post!". Ён заклікае карыстальнікаў задумацца, перш чым зьмяшчаць у сетцы якую-небудзь інфармацыю ці адпраўляць паведамленьні.


Галоўным каардынатарам дня зьяўляецца некамэрцыйнай арганізацыі Insafe (European Safer Internet Network).

Ідэя імпрэзы прыналежыць Эўракамісіі, якая была падтрыманая некамэрцыйнымі арганізацыямі European Schoolnet і Insafe. Пачынаючы з 2004 году Дзень бясьпечнага інтэрнэту штогод адзначаецца ў першы аўторак лютага. Яго мэта – папулярызацыя больш бясьпечнага і адказнага карыстаньня онлайн-тэхналёгіямі і мабільнымі тэлефонамі ва ўсім сьвеце, асабліва сярод дзяцей і падлеткаў.

Сёлета Дзень бясьпечнага інтэрнэту будзе праходзіць пад слоганам "Think B4 U post!" ("Think before you post!" – “Падумай, перш чым нешта запасьціць!”. Арганізатары, у прыватнасьці, адзначаюць: “Новыя тэхналёгіі дазваляюць усім, і асабліва маладым людзям, разьмяшчаць у інтэрнэце розную інфармацыю. З аднаго боку, гэта адкрывае новыя магчымасьці для самавыяўленьня і творчасьці, але з іншага – можа паставіць у нязручнае ці цяжкае становішча і нават нарабіць шкоды. Напрыклад, фатаграфіі, якія былі аднойчы разьмешчаныя ў інтэрнэце, там і застаюцца нават праз гады, і сёньняшнія фатаграфіі з вечарынкі могуць пасьля паўплываць на рашэньне патэнцыйнага працадаўцы пра прыём вас на працу".

Правядзеньне Дня бясьпечнага інтэрнэту зьяўляецца часткай больш глябальнай праграмы, якая рэалізуецца ў Эўразьвязе ды іншых краінах і накіравана на падвышэньне бясьпекі ў гэтай сфэры і барацьбу з нелегальным кантэнтам. Напрыклад, у 27 краінах ЭС дзейнічаюць адмысловыя цэнтры бясьпечнага інтэрнэту, куды можна патэлефанаваць па гарачай лініі і паведаміць пра нейкія парушэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG