Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыю ўключылі ў акруговыя камісіі


Паводле сактарара ЦВК Мікалая Лазавіка, прадстаўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў атрымалі 49,7% месцаў у акруговых выбарчых камісіях. Уласна палітычныя партыі атрымалі 6,6% месцаў.


Усяго сфармавана 367 акруговых камісіяў, у іх уключана 4542 чалавека. Апазыцыю зь іх прадстаўляюць адзінкі.


Арганізацыя выбараў – жаночая справа


Сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік прывёў “Свабодзе” наступную выбарчую статыстыку:

  • Створана акруговых камісіяў - 367
  • Колькасьць сябраў камісіяў – 4542

Зь іх:

  • Дзяржаўныя служачыя – 527 альбо 11,6%
  • Моладзь ва ўзросьце да 30 гадоў – 467 альбо 10,3%
  • Жанчыны – 2944 альбо 64,8%
  • Ад працоўных калектываў – 828 альбо 18,2%
  • Праз збор подпісаў – 1427 альбо 32,1%
  • Ад грамадзкіх аб’яднаньняў – 1955 альбо 43%
  • Ад палітычных партыяў – 302 альбо 6,7%
  • Лідэры сярод партыяў:
  • КПБ –175
  • “Справядлівы сьвет” -- 48
  • Аграрная партыя – 19
  • БНФ ---16
  • ЛДП – 16
  • АГП – 14.

Ад АГП ўключылі кожнага чацьвёртага з вылучаных


14 сябраў АГП уключаныя ў склад акруговых выбарчых камісіяў.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў “Свабодзе”:

Анатоль Лябедзька
“Калі параўноўваць, колькі прэтэндэнтаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі патрапіла ў склад акруговых выбарчых камісіяў параўнальна з тэрытарыяльнымі камісіямі, то гэтым разам паказчыкі выглядаюць лепей. Ад нашай партыі цяпер у камісіі ўключылі кожнага чацьвёртага вылучэнца.

Але мы не падавалі вялікую колькасьць прэтэндэнтаў, мы падавалі тэставую колькасьць. А гэта азначае, што ўлада зноў праігнаравала людзей, якія па ўсіх парамэтрах прыдатныя да працы ў акруговых выбарчых камісіях. Я не магу зразумець матывацыі, чаму, напрыклад, Аляксандар Сасноў, які мае досьвед працы і ў парлямэнце, і ва ўрадзе, ня можа быць сябрам акруговай камісіі. Тое ж самае можна сказаць пра Аляксандра Дабравольскага, Валянціну Палевікову і многіх-многіх іншых. Таму калі казаць пра якасны складнік, то тут ніякага адметнага прагрэсу я не бачу”.

Ад БНФ – кожнага трэцяга


З 36 сябраў Партыі БНФ, якія былі вылучаныя ў акруговыя выбарчыя камісіі, у склад гэтых камісіяў патрапілі 12 чалавек. Зь іх 6 чалавек — у раённыя камісіі Менску, 5 чалавек — у камісіі Віцебскай вобласьці і 1 чалавек — у Хоцімскую акруговую камісію Магілёўскай вобласьці.

Кіраўніцтва партыі заяўляе, што гэтыя факты сьведчаць пра выніковасьць працы па абскарджвалі неўключэньня прадстаўнікоў Партыі БНФ у тэрытарыяльныя камісіі. Аднак высновы аб празрыстасьці мясцовых выбараў можна будзе рабіць толькі па выніках фармаваньня ўчастковых камісіяў, якія непасрэдна займаюцца падлікам галасоў.

Для Партыі БНФ наступным вызначальным этапам кампаніі стане рэгістрацыя ініцыятыўных групаў кандыдатаў.
XS
SM
MD
LG