Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы трымаюць у банках 3,6 мільярды даляраў


Гэта выцякае з прэсавага рэлізу, які сёньня распаўсюдзіла ўпраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банку. За студзень дэпазыты ў замежнай валюце павялічыліся на $33,5 мільёна. Цяпер яны дасягнулі $3,57 мільярда.

Дэпазыты ў рублях таксама павялічыліся – амаль на 380 мільярдаў і дасягнулі 8,4 трыльёна рублёў.

“Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2010 год" прадугледжваюць прырост дэпазытаў фізычных асобаў ў памеры 5,6 – 7,2 трыльёнаў рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG