Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскага амбасадара адклікалі ў Варшаву. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў прадстаўнік польскай амбасады ў Менску Павал Марчук.

Фармальна амбасадар Генрык Літвін адкліканы ў МЗС Польшчы для кансультацыяў. Ці ўжо зьехаў зь Менску спадар амбасадар, Павал Марчук паведаміць ня змог.

Рашэньне пра адкліканьне амбасадара МЗС Польшчы ўхваліў пасьля ўчарашняга захопу беларускімі ўладамі Дома польскага ў Івянцы.

У часе спрэчак вакол Дома польскага прысутнічаў кіраўнік консульскага адзьдзелу амбасады Польшчы Марэк Марцінэк. Першы канал БТ ўчора абвінаваціў яго ва ўмяшаньні ў справы беларускай грамадзкай арганізацыі – Саюза палякаў.

Павал Марчук абверг гэтыя абвінавачваньні, ён зазначыў, што польскі консул у Івянцы выконваў свае наўпроставыя абавязкі, зьвязаныя з нацыянальнымі меншасьцямі, якія выцякаюць з міжнародных канвэнцый.
XS
SM
MD
LG