Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

19 пажарных машын прыбылі сёньня раніцай на тушэньне пажару ў менскім Доме афіцэраў, разьмешчаным побач з адміністрацыяй прэзыдэнта.

Пажар быў зафіксаваны ў кавярні ў падвальным памяшканьні Дома афіцэраў.

Тэлефанаваньне пра загараньне паступіла ў 6.38 раніцы, а ў 6.57 пажар быў ліквідаваны. Ніхто не пацярпеў. Агнём зьнішчаная мэбля на плошчы паўтара квадратных мэтра,-- паведамляе “Інтэрфакс”.

Паводле папярэдняй вэрсіі, пажар здарыўся з-за кароткага замыканьня электраправодкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG