Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ХМАРНА...


...і марозна, але бывала горай. Тэмпэратура: -19 — -9 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў праводзіць двухдзённую канфэрэнцыю на тэму "Шлях Беларусі ў Эўропе". Менск, гатэль Crowne Plaza, пачатак рэгістрацыі ў 16:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі Эўрапарлямэнт зацьвярджае новы склад Эўракамісіі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1852 у Менску ў Гарадзкім тэатры адбылася прэм’ера спэктаклю паводле п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка".

У 1893 танцорка ў парыскім кабарэ "Мулен Руж" упершыню ў сьвеце разьдзелася дагала перад публікай, такім чынам вынайшаўшы стрыптыз. За непрыстойныя паводзіны дзяўчыну зь імем Мона арыштавалі і аштрафавалі, што выклікала пратэсты і беспарадкі ў сталіцы Францыі.

У 1930 нарадзіўся Валянцін Тарас, беларускі паэт, празаік, перакладчык і публіцыст (пам. 2009).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень стаматоляга.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Вэндэта па-пухавіцку".


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Кожны з нас мае ў сваім календары тры дні, якія ніколі не надыйдуць: дзень уласнае сьмерці, дзень выкананьня ўсіх жаданьняў і дзень, на які мы запісаныя да стаматоляга" — Альгерд Бахарэвіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG