Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Маладая Беларусь” распачала кампанію “За вольны інтэрнэт”


Артур Фінькевіч

Артур Фінькевіч

Актывісты руху «Маладая Беларусь» распачалі збор подпісаў за адмену указу № 60 Аляксандра Лукашэнкі, які яшчэ не ўступіў у законную сілу.

Лідэр руху Артур Фінькевіч паведаміў «Свабодзе», што пасьля таго, як зьбяруць больш за 50 тысяч подпісаў, ягоныя паплечнікі перададуць зварот старшыні Канстытуцыйнага суду, у Палату прадстаўнікоў, а таксама ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі.

У сваім звароце маладыя людзі патрабуюць адмяніць указ № 60 «Пра меры па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт», а таксама забесьпячыць выкананьне законных правоў і інтарэсаў насельніцтва — згодна з Канстытуцыяй Беларусі і Ўсеагульннай дэклярацыяй правоў чалавека.

Закон № 60 пачне дзейнічаць ад 1 ліпеня. Наведваць інтэрнэт-клюбы можна будзе толькі з пашпартам, а чытаць — толькі цэнзураваную інфармацыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG