Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянцін Тарас. На 80-ты дзень народзінаў

  • Аляксандар Лукашук


Хто: інтэлігент, паэт, празаік, журналіст, партызан, беларус, габрэй, эўрапеец, лацінаамэрыканец, філёзаф.

Які: таленавіты, мудры, шчыры, стрыманы, сьмелы, цьвёрды, іранічны, бліскучы, лёгкі, малады.

Што любіў: пісаць вершы, перакладаць прозу, успамінаць стары Менск, спрачацца пра літаратуру, сустракацца зь сябрамі, дапамагаць іншым.

Чаго хацеў: свабоды для нацыянальнай культуры, свабоды для будучага пакаленьня, свабоды для Беларусі.

Што змог: стаць свабодным.


Такі вобраз на маім востраве ўспамінаў пакінуў наш даўні слухач, аўтар і сябра”Свабоды”, безь якога ў Менску стала халадней і цямней і самотней, але сёньня мы вып'ем за яго сьветлую памяць разам з усімі, каму пашчасьціла сустракацца з Валянцінам Яфімавічам Тарасам, ці, як пяшчотна называў яго Васіль Быкаў -- з Валем.
XS
SM
MD
LG