Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Славянскі гей-парад” плянуе заехаць у Менск


У Менску актывісты барацьбы за правы сэксуальных меншасьцяў зьбіраюцца правесьці гей-парад. Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў прадстаўнік аргкамітэту «Славянскага гей-параду» Мікалай Аляксееў.

Паводле крыніцы, аргкамітэт ужо правёў у Менску паседжаньне, на якім датай правядзеньня гей-параду было абрана 15 мая.

Мэта акцыі — падтрымка талерантных адносінаў і забесьпячэньне правоў і свабодаў асобаў гомасэксуальнай арыентацыі ў Беларусі і Расеі, перадае Інтэрфакс словы Мікалая Аляксеева з аргкамітэту «Славянскага гей-параду».

Паводле крыніцы, актывісты «Славянскага гей-параду» маюць намер у блізкім часе падаць заяўку на правядзеньне гей-параду ў Менскі гарвыканкам.

Дагэтуль усе спробы беларускіх геяў правесьці дазволеныя публічныя акцыі заканчваліся няўдала.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG