Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Пачобут, старшыня Галоўнай рады не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў, паведаміў, што цяпер накіроўваецца ў Івянец, дзе міліцыя ўвайшла ў Дом польскі і дзе судовыя выканаўцы апісваюць маёмасьць.


На выезьдзе са Скідаля на шашы Горадня-Менск машыну з А.Пачобутам спынілі міліцыянты. Яны сказалі, што ў кіроўцы — Аляксея Салея — “падробленыя дакумэнты”. Тады Андрэй Пачобут, у якога забралі пашпарт, пайшоў далей пешшу. Міліцыянты мусілі вярнуць яму пашпарт. Пасьля гэтага ён “прагаласаваў”, спынілася машына, і ён едзе пакуль што далей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG