Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некаторым рэлігійным арганізацыям — мінімальная арэнда


У некаторых культавых і рэлігійных арганізацыяў арэнда будзе мінімальная, паведаміў першы намесьнік старшыні Дзяржкаммаёмасьці Беларусі Сяргей Пяткоў.

У часе онлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА Пяткоў заявіў, што ўжо падрыхтаваны праект распараджэньня Прэзыдэнта Беларусі “Аб устанаўленьні паніжальнага каэфіцыента да базавай стаўкі арэнднай платы”.

Паводле гэтага дакумэнту, для шэрагу рэлігійных арганізацый усталёўваецца паніжальны каэфіцыент — 0,1 да базавай стаўкі арэнднай платы.

Складаючы сьпіс арганізацыяў, якіх можа закрануць паніжэньне арэнды, аўтары дакумэнту ўжывалі выбарачны падыход. Улічвалася роля і актыўнасьць арганізацыяў, а таксама меркаваньні мясцовых уладаў, адзначыў Сяргей Пяткоў.

Чыноўнік дадаў, што ўсяго такіх арганізацыяў 37. Агулам жа ў Беларусі дзейнічаюць 3 263 рэлігійных арганізацыяў.

У прыёмнай Дзяржаўнага камітэту маёмасьці “Свабодзе” не змаглі назваць, якія менавіта арганізацыі ўвайшлі ў сьпіс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG