Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 лютага: плошча Свабоды


Акцыя ў Дзень св.Валянціна, 14 лютага 2009 году
Акцыя ў Дзень св.Валянціна, 14 лютага 2009 году

14 лютага а 18 гадзіне на плошчы Свабоды ў Менску актывісты “Маладога фронту” зьбяруцца, каб правесьці традыцыйнае шэсьце ў Дзень сьвятога Валянціна.


Маладафронтаўцы плянавалі ўручыць прэміі “Люблю Беларусь” у гатэлі “Crown Plaza”. Але пасьля таго, як ім адмовілі ў памяшканьні, яны вырашылі вярнуцца да традыцыйнага фармату правядзеньня акцыі.

Чальцы “Маладога фронту” паведамілі, што ляўрэаты атрымаюць прэміі, але як гэта будзе адбывацца, пакуль канчаткова ня вырашана.

Некалькі гадоў запар маладафронтаўцы зьбіраліся менавіта на плошчы Свабоды і адтуль хадзілі віншаваць амбасадараў краінаў Эўразьвязу і ЗША. Акцыю пад лёзунгам: “Любові! Пераменаў!” неаднойчы разганялі спэцназаўцы міліцыі.

Летась на плошчы Якуба Коласа актывістаў “Маладога фронту” жорстка зьбілі падчас разгону мірнага шэсьця. Некалькі маладых людзей зьвярталіся па мэдычную дапамогу. На скаргу маладафронтаўцаў аб незаконных дзеяньнях спэцназаўцаў прыйшоў адказ аб тым, што тыя дзейнічалі ў рамках закону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG