Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івана Стасюка выпусьцілі на волю


Іван Стасюк
Іван Стасюк

Цягам трох сутак сьледчы мусіў вызначыцца: адпусьціць хлопца, ці падоўжыць тэрмін арышту. У выніку Івана адпусьцілі на волю.

3 лютага Берасьцейскі актывіст “Маладога фронту” выйшаў з дому і не вярнуўся начаваць. Суткі ягоная маці шукала сына. У ізалятары часовага ўтрыманьня ёй паведамілі, што Івана падазраюць у бойцы, якая адбылася на адным з канцэртаў.

Як толькі Стасюк выйшаў з ізалятару, ён паведаміў сваім паплечнікам:

"Мне патэлефанаваў сьледчы Паўлюковіч С.В. і сказаў, што мае некалькі дадатковых пытаньняў, на якія ён забыўся падчас допыту па позве 30 студзеня. Ён пад'ехаў за мною практычна дадому і арыштаваў мяне. Мне ў парушэньне заканадаўства не дазволілі патэлефанаваць родным, і мая маці фактычна суткі ня ведала, дзе я знаходжуся".

"Пра бойку на нейкім канцэрце я даведаўся толькі падчас першага допыту 30 студзеня. У час бойкі я знаходзіўся дома, рыхтаваўся да сойму МФ і маю некалькі сьведкаў і іншых доказаў алібі”, - кажа Стасюк.

Хлопец вызвалены з-пад варты, але мае статус падазраванага ў крымінальнай справе. Хлопец паведаміў, што будзе скардзіцца на незаконны арышт.

Іван Стасюк ня выключае, што дзеяньні сьледчых маюць палітычны падтэкст, бо ён мае намер удзельнічаць у выбарах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG