Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 лютага на адзін вечар музыка Лявон Вольскі ператварыўся ў бармэна страўні «Камяніца».

Ідэя ператварыўся ў бармэна страўні «Камяніца»узьнікла , як пажартаваў, Лявон Вольскі, узьнікла з-за крызісу:

Вольскі: Зараз крызіс, народ неахвотна ходзіць на канцэрты, дыскі наогул не купляюцца, трэба перакваліфікоўвацца на іншую працу.

Прафэсія бармэна аказалася няпростай і вымагала папярэдняй падрыхтоўкі, часу на якую ў Лявона Вольскага не было.

Вольскі: Зараз буду рыхтавацца наліваць 33 куфлі піва. Баюся, таму што там, аказваецца, даволі складаная тэхналёгія, таму што трэба адначасова два рычагі трымаць адной рукою.
Ужо толькі гледзячы на спадара Лявона, у мяне заўсёды ўзьнімаецца настрой. А калі яшчэ куфаль піва зь яго рук выпіць...

Усе месцы ў залі, дзе праходзіла акцыя “Лявон Вольскі мяняе прафэсію”, былі забраніраваныя загадзя. Некаторыя з наведвальнікаў прыйшлі сем’ямі, разам з малымі дзеткамі. А вось што кажа спадар Леанід Мацукевіч, які прыйшоў у “Камяніцу” ў кампаніі ўнукаў:

“Мы з радасьцю ўсёй сям’ёй сабраліся, усе астатнія справы пакінулі дома і прыйшлі сюды, каб атрымаць задавальненьне. Таму што ўжо толькі гледзячы на спадара Лявона, у мяне заўсёды ўзьнімаецца настрой. А калі яшчэ куфаль піва зь яго рук выпіць – дык гэта, я вам скажу, залог добрага настрою на доўгія дні.

Лявон Вольскі разьліваў піва па куфлях ды гутарыў з гасьцямі. У нядзельны вечар у “Камяніцы” прэзэнтавалі навагоднюю казку «Аднойчы ў Барахляндыі». Падчас імпрэзы яе можна было паглядзець на вялікім экране.

Вольскі: “Барахляндыя” – гэта такі малабюджэтны тэлеспэктакль навагодні, сьвяточны. Некаторыя ўгледзелі там шмат авангарду. Што да мяне, то яна простая, ясная, можна нават дзецям паказваць спакойна. Безумоўна, можна аналягі з нашым сучасным грамадзтвам праводзіць, але, напрыклад, у Шварца гэтых аналягаў нашмат болей было, каб паставіць, напрыклад, “Забіць дракона” на беларускай мове”.
“Барахляндыя” – гэта малабюджэтны навагодні сьвяточны тэлеспэктакль. Некаторыя ўгледзелі там шмат авангарду.

Казка стваралася ў экстрэмальна хуткіх умовах – за два месяцы.

Вольскі: “Ад пачатку, зь першай літары сцэнару і да самага канца – да агучкі і г.д. – менш за два месяцы працавалі. Прычым даводзілася ўсе сцэны здымаць уначы, таму што актораў немагчыма было разам сабраць удзень. Яны ўсе былі занятыя па сваіх накірунках дзейнасьці і разам практычна не зьбіраюцца.

Алена Макарэвіч, адміністратарка рэстарацыі, якая працуе зь першых дзён адкрыцьця “Камяніцы”, кажа: вельмі прыемна, што пераўтварэньне Лявона Вольскага ў бармэна адбываецца менавіта ў “Камяніцы”.

Макарэвіч: Такое мерапрыемства, калі Лявон вось так да нас прыйшоў, праходзіць у нас упершыню. Але рэакцыя на яго менавіта наведнікаў была вельмі добрая. Мы хочам правесьці нешта спробнае, паглядзець, як яно пройдзе, і далей яно будзе праводзіцца, мабыць, часта-часта.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG