Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Боярка галасуе


Фотарэпартаж Сяргея Навумчыка.


Боярка – гарадок з 50-тысячным насельніцтвам за дваццаць кілямэтраў на паўднёвы захад ад украінскай сталіцы.



У час Савецкага Саюзу гэтае месца было знаёмае ці ня кожнаму савецкаму школьніку – тут жыў Мікалай Астроўскі, аўтар раману “Як гартавалася сталь”, і менавіта тут камсамольцы вымусілі пасажыраў цягніка выйсьці з цёплых купэ і разграбаць сьнег на вузкакалейцы. Гэты эпізод Астроўскі потым уключыў у сваю кнігу, а ідэйныя нашчадкі камасамольскага пісьменьніка паставілі помнік насупраць будынку, дзе ён жыў.



Цяпер у Боярцы пра СССР нагадвае хіба вось гэтая крама.


У школьных падручніках новай Украіны больш пішуць пра іншага пісьменьніка, які быў забаронены савецкімі ўладамі – Валадзіміра Самійленку (1864 – 1925). Ля магілы Самійленкі каля гэтай царквы ўпершыню ў Боярцы ў 1991 годзе быў узьняты нацыянальны жоўта-блакітны сьцяг.


У першым туры найбольш галасоў у Боярцы набрала Юлія Цімашэнка.


Для атрыманьня бюлетэня грамадзяне абавязаныя прад’явіць пашпарт.


Урны для галасаваньня празрыстыя. На кожнай урне – плёмба і шыльдачка з подпісамі членаў участковай камісіі.


Галасуе дэпутат мясцовай гарадзкой рады Ніна Харчук.


Людміла Гурнак, назіральніца ад блёку Юліі Цімашэнкі, на гэты момант не заўважыла ніякіх парушэньняў. Яна кажа, што разам з назіральніцай ад Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча будзе прысутнічаць пры адчыненьні урнаў, падліку галасоў і афармленьні пратаколаў выбараў.


Міжнародныя назіральнікі Алена Няфёдава і Баян Ахмаджанава (Казахстан) наведалі сем выбарчых участкаў.


Сакратар Боярскай гарадзкой рады Міхайла Лезьнік кажа, што актыўнасьць выбарнікаў у другім туры добрая – да 16 гадзін прагаласаваў 51 адсотак выбарнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG