Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўра-2012: сярод супернікаў футбольнай зборнай Беларусі французы і румыны


У Варшаве адбылося лёсаваньне кваліфікацыйных групаў да футбольнага чэмпіянату Эўропы 2012 году, які пройдзе ва Ўкраіне і Польшчы. Зборная Беларусі згуляе ў групе “D” з камандамі Францыі, Румыніі, Босьніі і Герцагавіны, Альбаніі і Люксэмбургу.


Кваліфікацыйныя турніры ў дзевяці групах пройдуць зь верасьня 2010 году да кастрычніка 2011 году. У фінальную стадыю напрасткі трапяць пераможцы групаў і каманда, што зойме другое месца з найлепшымі паказьнікамі. Яшчэ чатыры месцы на чэмпіянат разыграюць у стыкавым процістаяньні ў лістападзе 2011 году астатнія восем камандаў, што фінішуюць другімі. Украіна і Польшча як гаспадары фінальнай стадыі эўрапейскага першынства возьмуць у ёй удзел без кваліфікацыйнага адбору.

Ніжэй склад адборачных групаў да чэмпіянату Эўропы 2012 году.

Група “А”: Нямеччына, Турцыя, Аўстрыя, Бэльгія, Казахстан, Азэрбайджан.

Група “B”: Расея, Славаччына, Ірляндыя, Македонія, Армэнія, Андора.

Група “C”: Італія, Сэрбія, Паўночная Ірляндыя, Славенія, Эстонія, Фарэрскія астравы.

Група “D”: Францыя, Румынія, Босьнія і Герцагавіна, Беларусь, Альбанія, Люксэмбург.

Група “E”: Галяндыя, Швэцыя, Фінляндыя, Вугоршчына, Малдова, Сан-Марына.

Група “F”: Харватыя, Грэцыя, Ізраіль, Латвія, Грузія, Мальта.

Група “G”: Англія, Швайцарыя, Баўгарыя, Валія, Чарнагорыя.

Група “H”: Партугалія, Данія, Нарвэгія, Кіпр, Ісьляндыя.

Група “I”: Гішпанія, Чэхія, Шатляндыя, Літва, Ліхтэнштэйн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG