Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэзыдэнцкай лыжні сканаў чыноўнік


Сёньня на новых могілках прыгараднай ля райцэнтру Глыбокае вёскі Харашкі адбылося пахаваньне старшыні Абрубскага сельсавету гэтага ж раёну 56-гадовага Васіля Арлоўскага.


Напярэдадні чыноўнік змушаны быў удзельнічаць у так званай прэзыдэнцкай лыжні, падчас якой раптоўна памёр. Мэдыкі канстатавалі, што ў немаладога мужчыны была арытмія сэрца.

Васіль Арлоўскі працаваў у сельскай гаспадарцы. Быў старшынём калгасу імя Энгельса, які некаторы час назад далучылі да СПК “За Радзіму”. У апошнія некалькі гадоў спадар Арлоўскі ўзначальваў Абрубскі сельсавет Глыбоцкага раёну. Жыў у вёсцы Шунявічы. Без галавы сям’і засталіся жонка нябожчыка і тры ягоныя дачкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG