Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


...ясна, але халодна: да –13

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Беларуская асацыяцыя журналістаў падвядзе вынікі году з новым законам пра СМІ. Менск, офіс БАЖ, пл.Свабоды, 17-304, пачатак у 13:00

Будуць цалкам сфармаваныя акруговыя выбарчыя камісіі ў Беларусі.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Азіі — Дзень Нірваны, фэстываль, якім будысты адзначаюць дзень сьмерці Буды.

У Кіеве назіральнікі ад АБСЭ ацэньваюць украінскія прэзыдэнцкія выбары.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1929 нарадзіўся беларускі гісторык Леанід Лыч. Родам ён зь вёскі Магільна Ўзьдзенскага раёну, адукацыю атрымаў у Башкірыі, а асноўная тэма працаў спадара Лыча – моўная палітыка.

У 2006 пачаў працу інтэрнэт-праект газэты "Салідарнасьць".

У 2009 у Ваўкавыску спэцпадразьдзяленьнем "Алмаз" былі арыштаваныя прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка. Аўтуховіч і Асіпенка дагэтуль знаходзяцца за кратамі.

8 лютага ў розныя гады прыйшлі на сьвет францускі пісьменьнік-фантаст Жуль Вэрн, расейскі хімік Дзьмітрый Мендзялееў, які прыдумаў вядомую ўсім табліцу элемэнтаў, беларускі празаік Іван Мележ, які напісаў “Палескую хроніку”, і расейскі артыст Вячаслаў Ціханаў, які сыграў савецкага выведніка Штырліца.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Масьленіца.

МІНУС 365:


Год таму на сайце "Свабоды": Лукашэнка ўмяшаўся ў справу аб забойстве

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Усё, што адзін чалавек можа ўявіць, іншы — можа ажыцьцявіць". Жуль Вэрн.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG