Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


...хмарнае, крыху сьнежнае: ад –5 да -10 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


6 лютага ў межах кампаніі «Будзьма» ў сядзібе ТБМ адбудзецца чарговая прэзэнтацыя часопісу «Верасень» з удзелам Эдуарда Акуліна. Пачатак а 15 й. Уваход вольны. Менск, вул. Румянцава, 13

6 лютага стартуе Менская лыжня–2010. Яна праходзіць без кіраўніка дзяржавы, які катаецца на лыжах у Швайцарыі.

7 лютага на адзін вечар вядомы музыка Лявон Вольскі стане бармэнам страўні "Камяніца". У межах акцыі ён будзе абслугоўваць кліентаў і размаўляць зь імі, а таксама прадставіць свае новыя праекты: CD/DVD "Такога няма нідзе" і навагоднюю казку "Аднойчы ў Барахляндыі", якую падчас імпрэзы можна будзе паглядзець на вялікім экране. Сэансы пачынаюцца а 15-й і а 18-й гадзіне. Уваход па папарядняй замове па тэлефоне (017) 294 51 24.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


6 лютага ва Ўкраіне дзень цішыні: у апошні дзень перад прэзыдэнцкімі выбарамі забароненая агітацыя.

7 лютага – прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:


6 лютага ў розныя гады прыйшлі на сьвет былы прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган і жонка Адольфа Гітлера Эва Браўн, якая разам зь фюрэрам скончыла жыцьцё самагубствам.

7 лютага 1990 году Пленум ЦК КПСС адмяніў аднапартыйную сыстэму

7 лютага 1992 году ў галяндзкім горадзе Маастрыхце быў створаны Эўразьвяз.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


6 лютага 1914 году нарадзіўся Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі, вершы якога пра камсамольскі білет усе ведаюць са школы. Напісаны 14-гадовым паэтам верш “Бывай” у выкананьні “Песьняроў” стаў любімай у народзе песьняй.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: Першае паседжаньне Макеевай рады

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая... " Аркадзь Куляшоў
XS
SM
MD
LG