Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гары Паганяйла: “Штраф можна лічыць паўперамогай”


Гары Паганяйла
Гары Паганяйла

Суд Ленінскага раёну Менску прызнаў газэту «Народная воля» вінаватай у парушэньні «Закону аб рэкляме» і пакараў штрафам у 700 тысяч рублёў. Парушэньне судзьдзя ўбачыў у анонсе новага сэзону на тэлеканале «Белсат».

Вядомы праваабаронца Гары Паганяйла, які абараняў інтарэсы газэты ў судзе, гэтак пракамэнтаваў рашэньне суду:

«Магу сказаць, што разьмешчаная ў газэце інфармацыя не адносілася да рэклямы. Гэта была інфармацыя пра дзейнасьць тэлевізійнай кампаніі „Белсат“, якая зарэгістраваная ў Польшчы. Інфармацыя тычылася двухгадовага вяшчаньня на Беларусь. Вядома, што гэтая кампанія ня мае прадстаўніцтва ў Беларусі, ёй адмоўлена ў рэгістрацыі, хаця яна зьвярталася па рэгістрацыю, а журналістаў з гэтай кампаніі не акрэдытуюць. Разам з тым мы разумеем, што тэлеканал вяшчае на Беларусь, ягоныя праграмы могуць прымаць праз спадарожнік нашы грамадзяне. Інфармацыя там незалежная ад ураду, ёсьць і крытыка дзеяньняў нашых уладаў, таму мы ўспрымаем яе як палітычную інфармацыю. А палітычная інфармацыя не падпадае пад дзеяньне закону аб рэкляме. Таму мы лічылі, што складу адміністрацыйнага парушэньня не было. Але з нашай пазыцыяй суд не пагадзіўся».

Паводле Гары Паганяйлы, газэта не зьбіраецца аспрэчваць судовае рашэньне. Праваабаронца мяркуе, што, улічваючы практыку судовых рашэньняў адносна недзяржаўных мэдый, мінімальны штраф — гэта паўперамога «Народнай волі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG