Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: БНФ паскардзіўся, суд адмовіў


Вадзім Саранчукоў

Вадзім Саранчукоў

Гарадзенская гарадзкая арганізацыя партыі БНФ палічыла, што яе прадстаўніка неабгрунтавана не ўключылі ў склад тэрытарыяльнай гарадзкой выбарчай акругі Горадні.

Сёньня ў Ленінскім раённым судзе гораду разгледжана скарга на дзеяньні гарвыканкаму і прэзыдыюму гарадзкога Савету, якія сфармавалі камісію.

Суд не задаволіў скаргу, адказаўшы, што колькасьць прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў і партый у складзе камісіі «адпавядае заканадаўству».

Пра гэта нам паведаміў Вадзім Саранчукоў, кіраўнік Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ.
XS
SM
MD
LG