Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзевяць асобаў вылучыў рух «За свабоду» ў якасьці патэнцыйных сябраў акруговых выбарчых камісіяў у Менску — па адным прадстаўніку ў кожную сталічную камісію, перадае прэсавая служба руху. Заявы за подпісамі грамадзян перададзеныя ў гарвыканкам ды гарсавет.

9 раённых тэрытарыяльных камісіяў будуць ажыцьцяўляць паўнамоцтвы акруговых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў Менскага гарадзкога Савету дэпутатаў на тэрыторыі адпаведных раёнаў сталіцы.

Сярод вылучэнцаў — праваабаронцы Іна Кулей і Людміла Гразнова, юрысты-палітолягі Эніра Браніцкая і Андрэй Ляховіч, юрысты Андрэй Сушко і Дар’я Каткоўская, сябра камісіяў у 2004 і 2008 гадах Аляксандар Сіманаў, а таксама Тацьцяна Зялко і Дар’я Слабчанка, якія былі даверанымі асобамі кандыдатаў падчас папярэдніх кампаніяў.

Юрась Меляшкевіч, каардынатар руху «За свабоду» па Менску: «Усе прадстаўнікі вылучаныя шляхам збору подпісаў грамадзянаў. Сярод нашых кандыдатаў — людзі вядомыя, адмыслоўцы ў галіне права, якія маюць досьвед працы падчас выбараў (былі і назіральнікамі, і сябрамі камісіяў). Рашэньне аб уключэньні вылучэнцаў будзе красамоўным індыкатарам таго, наколькі ўлады жадаюць праводзіць празрыстыя і справядлівыя выбары».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG