Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уручэньне прэміі “Маладога фронту” можа адбыцца на вуліцы


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч паведаміў «Свабодзе», што сябры арганізацыі яшчэ канчаткова ня вызначыліся, у якім фармаце адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэньня прэмій «Люблю Беларусь».

Маладафронтаўцы плянавалі ўручаць прэміі ляўрэатам 14 лютага ў гатэлі «Crown Plaza». Пасьля таго як гэтая інфармацыя зьявілася на сайтах недзяржаўных выданьняў, адміністрацыя гатэлю адмовіла сябрам «Маладога фронту». Ім патлумачылі, што кіраўніцтва гатэлю загадала здаць залю іншай арганізацыі, якой нельга адмовіць.

Зьміцер Дашкевіч паведаміў «Свабодзе», што маладафронтаўцы пакуль не забралі грошы, якія яны заплацілі за арэнду залі і, хутчэй за ўсё, будуць зьвяртацца ў суд на дзеяньні адміністрацыі гатэлю.

Зьміцер Дашкевіч паведаміў, што ўручэньне прэмій адбудзецца ў любым выпадку, калі нават давядзецца рабіць гэта на вуліцы. Маладафронтаўцы не выключаюць, што 14 лютага правядуць традыцыйнае вулічнае шэсьце-віншаваньне.

У гатэлі «Crown Plaza» сытуацыю не камэнтуюць.
XS
SM
MD
LG