Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фізыкі прапанавалі забіваць ракавыя клеткі нана-бурбалкамі


Ідэю распрацавалі навукоўцы амэрыканскага ўнівэрсітэту Райс (Rice University) і беларускага Навукова-дасьледчага інстытуту цепла- і масаабмену імя Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук.

Адкрыцьцё стала магчымым дзякуючы шчыльнаму супрацоўніцтву вучоных абедзьвюх краін і стварэньню сумеснай лябараторыі фундамэнтальнай і біямэдычнай нанафатонікі, піша амэрыканскае навуковае выданьне ScienceDaily.

Як паведаміў вядучы дасьледчык праекту беларус Дзьмітры Лапотка, “ідэя палягае ў тым, каб узьдзейнічаць на нездаровыя клеткі на раньнім этапе, пакуль хвароба яшчэ не зрабілася цяжкою”.

Выданьне паведамляе, што дзеля барацьбы з анкалягічнымі пухлінамі навукоўцы з дапамогай лазэраў і наначасьцінак золата ствараюць дробныя “нанабурбалкі” (nanobubbles), якія ўзрываюць ракавыя клеткі знутры.

Новая тэхналёгія прайшла пасьпяховае выпрабаваньне пры лекаваньні хворых на рак крыві ды іншыя анказахворваньні.

Паводле ScienceDaily, летась беларускія навукоўцы прапанавалі свае распрацоўкі па нанабурбалках для барацьбы з артэрыяльнымі бляшкамі. Як кажа Дзьмітрый Лапотка, “нанабурбалкі працуюць як адбойны малаток”.
XS
SM
MD
LG