Лінкі ўнівэрсальнага доступу

N.R.M. паралізуе палітыку сваёй новай песняй


Пасьля доўгага перапынку адзін з мастадонтаў беларускага року гурт N.R.M. запісаў новую песьню, якую з 5 па 7 лютага ўключна прэзэнтуе усім карыстальнікам парталу TUT.BY. Першымі навінку – песьню “Палітыка-паралітыка” – у канцэртным выкананьні пачуюць наведнікі чаканага ў Беларусі больш чым год электрычнага канцэрту гурту.


СЛУХАЦЬ:


Новы твор N.R.M – адказ на сёньняшнія рэаліі, у якіх палітыка настолькі шчыльна пераплялася з жыцьцём, што пачала яго паралізоўваць.

“У нас усё – палітыка: літаратура – палітыка, музыка – палітыка, эканоміка – палітыка, журналістыка – яшчэ якая палітыка!”, – кажа Лявон Вольскі, фронтмэн гурту N.R.M

Менавіта гэтая беларуская асаблівасьць падштурхнула гурт вярнуцца жанрава ў вірлівыя 90-я, калі, паводле Лявона Вольскага, песьні кшталту “Палітыкі-паралітыкі” называлі пагардліва “песьнямі-аднадзёнкамі”.

“Тады асабліва папулярна было казаць, што музычны твор ня мусіць замяняць газэтны артыкул, – узгадвае лідэр N.R.M. – Таму я кваліфікую “Палітыку-паралітыку” паводле жанру – “песьня-аднадзёнка”. А колькі дзён (месяцаў, гадоў?) ужо яна будзе актуальная ў спэцыфічнай беларускай рэальнасьці, паглядзім”.

Песьню выклаў у свабодны доступ беларускі партал TUT.BY: “Пампуйце на здароўе і прыходзьце на канцэрт у “Рэактар” 10 лютага!”

Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа- ці фатакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце прапановы – што варта апублікаваць на сайце svaboda.org – cвабода не бывае чужой!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG