Лінкі ўнівэрсальнага доступу

700 тысяч штрафу мусіць заплаціць газэта “Народная воля” за анонс новага сэзону на тэлеканале “Белсат”. Такое рашэньне прыняў суд Ленінскага раёну Менску 4 лютага, прызнаўшы выданьне вінаватым у парушэньні Закону "Аб рэкляме".


Галоўны рэдактар газэты Іосіф Сярэдзіч гэтак пракамэнтаваў рашэньне суду:

“Тое, чаго і можна было чакаць. Іншага ў нас нельга чакаць. Гэта ж ужо не першы працэс, не першы суд. Усё пад кантролем у нашай дзяржаве, кожны крок газэты, у тым ліку і, скажам, хочам мы пахваліць або хочам мы расказаць пра “Белсат”, або не – усё трэба ўзгадняць”.

Справа датычыла верасьнёўскага нумару газэты, калі выданьне зьмясьціла інфармацыю пра новы тэлесэзон на канале "Белсат". Пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні на газэту “Народная воля” склалі чыноўнікі Міністэрства гандлю, убачыўшы ў анонсе рэкляму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG