Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцёўкі ў санаторыі падаражэюць у 2010 годзе на 9 працэнтаў


У 2010 годзе пуцёўкі ў беларускія санаторыі падаражэюць у межах прагнознага індэкса цэн - у сярэднім на 9 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў у інтэрвію карэспандэнту БелТА намесьнік дырэктара Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва пры Савеце Міністраў Генадзь Балбатоўскі.

Ён паведаміў, што кошт пуцёвак, якія закупляюцца па выніках адкрытага конкурсу рэспубліканскім цэнтрам, у сярэднім на 5-10 працэнтаў ніжэйшы, чым у свабоднай рэалізацыі. Дарэчы, сярэдні кошт пуцёўкі ў 2009 годзе для дарослых тэрмінам на 18 дзён быў 965 тысячаў рублёў.

"Цану на санаторныя пуцёўкі, якія знаходзяцца ў свабоднай рэалізацыі, дыктуе рынак, - сказаў Генадзь Балбатоўскі. - Так, пасьля Новага года усе уласьнікі здраўніц зрабілі скідкі на пуцёўкі, каб садзейнічаць іх максымальнаму запаўненьню".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG