Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку яшчэ не запрасілі ў Вільню


Аўдронюс Ажубаліс

Аўдронюс Ажубаліс

Сёньня на сайце Delfi --> http://ru.delfi.lt/news/politics/azhubalis-dlya-resheniya-voprosa-ob-uscherbe-nuzhno-vremya.d?id=28608311 зьявілася інтэрвію з старшынём парлямэнцкага камітэту ў міжнародных справах Аўдронусам Ажубалісам. На наступным тыдні гэты палітык пасьля прысягі афіцыйна зойме пасаду міністра замежных спраў Літвы.

Сярод пытаньняў, якія задалі новаму міністру журналісты, было і такое:

«Ваша рыторыка датычна прэзыдэнта Беларусі была рэзкай. Цікава ведаць, ці варта яго запрашаць на сьвята 11 сакавіка? (у гэты дзень Літвы сьвяткуе 20-ыя угодкі ўзнаўленьня Незалежнасьці)»

Спадар Ажубаліс адказаў так:

«Наколькі мне вядома, прэзыдэнту Беларусі запрашэньне яшчэ не пасланае. Але думаю, тое, што адбываецца ў публічнай прасторы, пра што гавораць нашы дыпляматы, дазваляе зразумець, што двухбаковыя дачыненьні — гэта ня толькі візыты, але і пэўныя абавязкі, узаемная дапамога. У дадзеным выпадку, мне падаецца, калі б гэта запрашэньне было б зьвязанае з надзеяй на добрыя, сяброўскія дзеяньні з боку Беларусі, гэта было б разумным».
XS
SM
MD
LG