Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Латвія разам прасоўваюць турызм


Віцебская вобласьць і латвійская Латгалія хочуць заявіць пра сябе як сумесны трансмежны рэгіён «Бэла Дзьвіна».

Першым «выхадам у сьвет» для прасоўваньня гэтага праекту стане ўдзел у міжнароднай турыстычнай выставе «Balttour 2010». Яна пройдзе 5-7 лютага ў Рызе.

Новы турыстычны прадукт можа пахваліцца ня толькі наведваньнямі такіх гарадоў як Полацак, Віцебск і Даўгаўпілс але і пяцьцю новымі трансмежнымі маршрутамі. Іх сумесна распрацавалі беларускія і латвійскія экспэрты.

XS
SM
MD
LG