Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за ўсё расейскіх тавараў забараняе Беларусь


Паводле Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі, максымальную колькасьць абмежавальных мераў у дачыненьні да расейскіх тавараў сярод краін сьвету дзейнічае ў Беларусі.

Паводле маніторынгу, колькасьць абмежавальных мер у Беларусі складае 24, у краінах Эўразьвязу – 17, Украіне – 13, ЗША – 11.

Да найбольш праблемным рынкаў, у якіх зацікаўленыя расейскія экспарцёры і на якіх праводзіцца агрэсіўная гандлёвая палітыка абароны ад расейскага экспарту, адносяцца рынкі ЭЗ, Мэксікі, Аўстраліі, ЗША, Індыі, Казахстану, Узбэкістану, Беларусі і Ўкраіны.

Больш за палову ўсіх уведзеных антыдэмпінгавых мер скіраваныя супраць расейскіх чорных металаў і вырабаў зь іх. Другое месца займаюць мінэральныя ўгнаеньні і хімікаты.

Аб гэтым піша БелаПАН са спасылкай на газэту "Ведамасьці".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG