Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня вялікая група гісторыкаў, краязнаўцаў і прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацый зь Берасьця не патрапілі своечасова на ўрачысты мітынг ва ўрочышча Мерачоўшчына, дзе ўшаноўваюць 264-я ўгодкі Тадэвуша Касьцюшкі.

“На пад’езьдзе да Мерачоўшчыны міліцыянты затрымалі наш аўтобус і відавочна цягнулі час, правяраючы дакумэнты ў вадзіцеля, патрабуючы ліцэнзію на пасажырскія перавозкі. Больш як два дзясяткі чалавек змушаныя былі пакінуць аўтобус і пехам накіравацца да месца ўрачыстасьці. Але мы, на жаль, спазьніліся”, — паведаміў “Свабодзе” берасьцейскі актывіст Яўген Бяласін.

У першай палове дня ва ўрочышчы Мерачоўшчына да вялікага валуна-помніка ля сядзібы-музэю Тадэвуша Касьцюшкі былі ўскладзеныя вянкі і кветкі ад беларускіх дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацый. Перад прысутнымі выступілі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, рэгіянальны каардынатар БНФ на Берасьцейшчыне Аляксандар Мех.

Падрабязнасьці пазьней на сайце і ў эфіры Радыё Свабода

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG