Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Белсату Івана Шульгу асудзілі на 10 сутак


Іван Шульга

Іван Шульга

Працэс над Іванам Шульгой прайшоў у судзе Савецкага раёну Менску. Ноч журналіст правёў у турме на Акрэсьціна. Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве (артыкул 17.1 КаАП).

16.30 Суд асудзіў Івана Шульгу на 10 сутак зьняволеньня.

16.00
У судзе аб’яўлены перапынак да абвяшчэньня прысуду.

Сьвятлана Гарбаток у сваім выступе заявіла, што віна Івана Шульгі ніяк не даказана. Яна просіць спыніць справу з-за адсутнасьці складу адміністрацыйнага парушэньня.

Паводле Шульгі, ніякага канфлікту зь міліцыянтамі наагул не было. Ён выйшаў з кватэры ў калідор, дзе стаялі двое міліцыянтаў. Яны пачалі распытваць, хто ён і адкуль, і пачалі абшукваць. А потым пасадзілі ў міліцэйскую машыну і павезьлі ў райаддзел.

Міліцыянты капітан Валынцаў і старшы лейтэнант Каралькоў цьвердзяць, што Іван Шульга падчас размовы абражаў іх, сарваў шаўрон з формы і нібыта нават ударыў нагой аднаго зь міліцыянтаў.

Паводле адваката, у паказаньнях міліцыянтаў вялікія супярэчнасьці: тое, што кажа адзін, не супадае з тым, што кажа другі.

Судзьдзя адхіліла хадайніцтва аб тым, каб выклікаць у суд сьведку — суседа, які выйшаў у калідор, калі міліцыянты размаўлялі з Іванам.

14.45 Пасьля перапынку ў судовым працэсе, у залю дапусьцілі трох журналістаў, сярод якіх карэспандэнт “Свабоды”. Прадстаўнікі суду цьвердзяць, што памяшканьне маленькае і яно ня можа зьмясьціць большай колькасьці.

Міліцыянт Валынцаў сьцьвярджае што Іван яго ударыў па назе і ў яго пералом. Хаця міліцыянт прыйшоў на працэс і бачна, што ён не кульгае.

14.05
Пасьля абедзеннага перапынку журналістаў дапусьцілі ў будынак суду, але зноў не дапусьцілі на працэс. Ім патлумачылі, што працэс закрыты. Журналісты пішуць скаргі.

13.15 Усіх журналістаў выдалілі з будунку суду,матывуючы тым, што цяпер там перапынак. Аднак сам судовы працэсам над Іванам Шульгой працягваецца. Журналісты чакаюць на вуліцы.

12.40 У судзе Савецкага раёну Менску пачаўся разгляд справы журналіста Белсату Івана Шульгі.

У залю, дзе пачаўся суд, нікога не пусьцілі. У чым абвінавачваюць журналіста дакладна невядома. Справу разглядае судзьдзя Аксана Рэлява.

Ноч журналіст правёў у турме на Акрэсьціна. Па папярэдняй інфармацыі, яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта ўдарыў супрацоўніка міліцыі



Іван Шульга, сябра грамадзкай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя журналістаў" быў затрыманы ў Менску 3 лютага пры спробе міліцыі ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу Белсат.

Каля 15-й гадзіны трое супрацоўнікаў міліцыі ўчынілі спробу ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу "Белсат" у Менску. Адначасова ў кватэры адключылі электрычнасьць. У той час у кватэры былі беларускія журналісты. Міліцыянты затрымалі незалежнага журналіста Івана Шульгу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG