Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Шапуцька стала студэнткай другога курса Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

Яна апавяла карэспандэнту “Свабоды”, што 2 лютага ў яе адбылася сустрэча з рэктарам і прарэктарамі ЭГУ дзеля вырашэньня пытаньня аб навучаньні па спэцыяльнасьці “паліталёгія”. 18 лютага яна паедзе на першую сэсію.

Тацьцяна сказала, што будзе вучыцца ў ЭГУ завочна.

Нагадаем, 18 лістапада дзяўчыну адлічылі з другога курсу юрыдычнага факультэту БДУ за ўдзел у паседжаньні Форуму грамадзянскай супольнасьці краінаў “Усходняга партнэрства” у Брусэлі.

Т.Шапуцька паведаміла, што зьбіраецца абскардзіць у судзе сваё адлічэньне з Белдзяржунівэрсытэта.

Міністэрства адукацыі адмовіла маладафронтаўцы ў аднаўленьні ў Белдзяржунівэрсытэце. У лісьце за подпісам першага намесьніка міністра адукацыі Аляксандра Жука паведамляецца, што "ўсе дзеяньні зьдзейсьненыя ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі занакадаўства. Прававых падставаў для адмены загада аб адлічэньні ня маецца”.

На нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі ў Менску адносна пэрспэктываў супрацоўнцітва Беларусі і ЭЗ амбасадар Вялікабрытаніі Размары Томас адзначыла:

“Мы спадзяемся ўзьняць пытаньне пра Тацяну Шапуцьку, якая была выключана з унівэрсытэту пасьля ўдзелу ў форуме грамадзянскай супольнасьці „Ўсходняга партнэрства“. З прэсы вядома, што ёй было адмоўлена ў аднаўленьні, і мы вельмі шкадуем пра гэта. Мы гэтае пытаньне ўздымалі і плянуем вярнуцца да яго бліжэйшым часам».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG