Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Сідорскі сустрэнуцца ў Берасьці


Уладзімер Пуцін, Сяргей Сідорскі.

Уладзімер Пуцін, Сяргей Сідорскі.

Кіраўнікі ўрадаў Беларусі й Расеі сёньня дамовіліся правесьці ў сакавіку ў Берасьці паседжаньне Савета Міністраў так званай саюзнай дзяржавы. Пра гэта журналістам паведаміў Дзьмітры Пяскоў — прэсавы сакратар расейскага прэм’ера.

Пуцін і Сідорскі сёньня размаўлялі праз тэлефон. Паводле спадара Пяскова, яны абмяркоўвалі пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва сваіх краінаў. Найперш іх цікавіла становішча у галінах энэргетыкі, будаўніцтва, хімічнай прамысловасьці. Назіральнікі зьвяртаюць увагу на тое, што гэта ўжо другая размова прэм’ераў цягам пяці апошніх дзён. Сёньня ж Сяргей Сідорскі заявіў журналістам у Гомелі, што Беларусь найбліжэйшым часам адменіць экспартныя мыты на нафтапрадукты.

XS
SM
MD
LG