Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менскі гарадзкі суд сёньня не задаволіў скаргу сталічнай арганізацыі Партыі БНФ. Прадстаўнікі партыі патрабавалі скасаваць рашэньне менскіх гарадзкіх уладаў аб складзе тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і ўключыць у яе сябра партыі Ўладзімера Лабковіча.

Юрыст Юрась Чавусаў, які прадстаўляў інтарэсы Партыі БНФ у судзе, сказаў «Свабодзе»:

«Калі мы азнаёміліся з дакумэнтамі, якія прадстаўлялі іншыя палітычныя партыі і грамадзкія арганізацыі, то ўбачылі там памылкі. Але суд выказаўся, што гэтыя парушэньні нязначныя, і трактуе іх як памылкі друку. А на наш погляд, такі падыход сьведчыць, што ўвага да нашых дакумэнтаў была празьмернай — большай, чым да іншых вылучэнцаў.

У склад камісіі былі вылучаныя прадстаўнікі сямі палітычных партыяў. Аднак за бортам камісіі аказаўся толькі прадстаўнік Партыі БНФ. На наш погляд, гэта таксама сьведчыць пра дыскрымінацыю нашай партыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG