Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Указ аб рэгуляваньні інтэрнэту камэнтуюць рэгіянальныя журналісты і супрацоўнікі мясцовых інтэрнэт-выданьняў.


“Указ № 60 зьявіўся невыпадкова…”


На Гарадзеншчыне большасьць з тых, хто непасрэдна мае дачыненьне да вядзеньня сайтаў, ня вельмі пакуль цямяць, што стаіць за ўказам А.Лукашэнкі № 60, але ўва ўсіх факт яго зьяўленьня выклікае насьцярогу.

“60-ты ўказ ня столькі страшны, колькі гідкі”

Указ А. Лукашэнкі аб рэгуляваньні інтэрнэту камэнтуе Алена Раўбецкая, якая выкладае ў гарадзенскай школе маладога журналіста і адмініструе інтэрнэт-газэту “Твой стыль” www.t-styl.info: "Гэта прыкра. Але я ведаю, што тэхналёгіі заўжды выпярэджваюць “уладныя галовы”. Так што гэта ня столькі страшна, як гідка”.

“У Беларусі сытуацыя кантралюецца і без інтэрнэту”


Апазыцыйны актывіст з Салігорску Іван Шыла, рэдактар сайту salihorsk.org, лічыць указ аб рэгуляваньні інтэрнэту невыканальным: “Мне падаецца, што пакуль нічога страшнага ў гэтым указе няма".

"Найбольшую небясьпеку ўяўляе трактоўка законаў самімі чыноўнікамі"

На Магілёўшчыне рэдактары інтэрнэт-сайтаў адзначаюць, што ўказ будзе выкарыстоўвацца выключна рэпрэсіўна: " Трактоўка закону звычайна мае пашыраны характар. У законе можа быць адно, аднак у выніку факт тлумачыцца зусім іначай і нават звыродліва”.

“У беларускім інтэрнэце стане больш страху”

Андрэй Аляксандраў, рэдактар сайту навінаў Полацку і Наваполацку www.ximik.info, кажа, што першая рэакцыя на ўказ № 60 — гэта разгубленасьць. Рэдактар сайту “Народныя навіны Віцебску” Сяргей Серабро нагадвае, што праз такія абмежаваньні беларуская інтэрнэт-супольнасьць ужо праходзіла. Андрусь Храпавіцкі, рэдактар сайту навінаў паўночна-заходняй Беларусі і Вільні www.westki.info, бачыць ва ўказе № 60 цэлы шэраг станоўчых момантаў. Менавіта на запалохваньне перадусім і разьлічаны ўказ № 60, мяркуе рэдактар рэгіянальнага сайту www.chashniki.info Аляксей Александровіч.
XS
SM
MD
LG