Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Незразумелай застаецца сытуацыя вакол «Першага Каўкаскага» тэлеканалу. На мінулым тыдні расейскамоўны канал, які вяшчае з Тбілісі, быў адключаны ад францускага спадарожніка. Цяпер перадачы каналу можна глядзець толькі ў інтэрнэце.


Француская кампанія Eutelsat прапаноўвае «Першаму Каўкаскаму» некаторыя зьмены ў вяшчаньні. Па словах намесьніка кіраўніцы грамадзкага вяшчаньня Грузіі Маі Бічыкашвілі, француская кампанія Eutelsat не адмаўляецца ад кантракту зь «Першым Каўкаскім» каналам, але прапануе свае ўмовы. А менавіта – зьмяніць градус, на якім канал будзе трансьляваць свае перадачы. Зьмяніўшы градус перадаваньня, тэлеканал рызыкуе страціць сваіх гледачоў у рэгіёне, а менавіта на Каўказе. Сыгнал, які прапаноўвае Eutelsat, будзе больш складана злавіць.

Але «Першы Каўкаскі» занепакоены яшчэ адным аспэктам – лічыцца, што тэхнічна лёгка высачыць людзей, якія настрояць свае спадарожнікавыя антэны менавіта на той градус, які прапаноўвае Eutelsat. Як кажа Мая Бічыкашвілі, кіраўніцтва каналу ня можа ставіць пад пагрозу бясьпеку сваіх гледачоў, большасьць зь якіх знаходзіцца на Паўночным Каўказе.

Больш падрабязна можна пачытаць ТУТ і ТУТ

XS
SM
MD
LG