Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Найбольшую небясьпеку ўяўляе трактоўка законаў самімі чыноўнікамі"


На Магілёўшчыне рэдактары інтэрнэт-сайтаў адзначаюць, што ўказ будзе выкарыстоўвацца выключна рэпрэсіўна.


Незалежная газэта “Бабруйскі кур’ер” стварыла свой партал яшчэ ў 1998 годзе. Ён найстарэйшы на Магілёўшчыне. Гаворыць рэдактар Анатоль Санаценка:
У законе можа быць адно, аднак у выніку факт тлумачыцца зусім іначай ...

“Як паказвае практыка, у Рэспубліцы Беларусь найбольшую небясьпеку ўяўляе трактоўка законаў самімі чыноўнікамі. Тымі людзьмі, якія гэтыя законы й павінны выконваць найперш. Трактоўка звычайна мае пашыраны характар. У законе можа быць адно, аднак у выніку факт тлумачыцца зусім іначай і нават звыродліва”.

Зьміцер Салаўёў
Небясьпеку указ нясе ня толькі для сайтаў нацыянальнага сэгмэнту, аднак і для тых сайтаў, якія дзеюць у іншых дамэнных зонах. Так лічыць рэдактар сайту “Свабодны Магілёў” Зьміцер Салаўёў:

“Будзе пагроза ў тым, што будзе абмежаваны доступ, бо мы будзем лічыцца небеларускім сэгмэнтам. Цалкам магчыма, што будзе больш жорсткае пакараньне за інфармацыю крытычнага характару”.

Доўгі час рэдагуе сайт www.gluskonline.net глускі праваабаронца Ігар Кірын. Пра існаваньне сайту ведаюць у райвыканкаме. Чыноўнікі неаднойчы дакаралі Ігара Кірына, што ён зашмат крытыкуе кіраўніцтва раёну:
ад гэтую марку можна будзе падвесьці наш сайт ...

“Калі нехта прызнае, што наш сайт нясе заклікі да гвалту, а таксама да гвалтоўнай зьмены дзяржаўнага рэжыму, то пад гэтую марку можна будзе падвесьці наш сайт і паставіць на яго фільтар, калі ён ужо цяпер так не падабаецца ўладам. І такім чынам спыняць яго трансьляцыю для жыхароў Беларусі”.

XS
SM
MD
LG