Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Гомельскай вобласьці ўзяла бок сябра БАЖ


Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, пракуратура Гомельскай вобласьці, правяраючы дзейнасьць сябра БАЖ Ларысы Шчыраковай пагадзілася: супрацоўнік ваенкамата, які абвінавачваў яе ў супрацоўніцтве з тэлеканалам “Белсат”, прадставіў у пракуратуру непраўдзівыя зьвесткі.

2 лютага Ларыса Шчыракова прыйшла на прыём да пракурора Алесі Рабцавай, каб даць тлумачэньні. Высьветлілася, што на яе паскардзіўся Ігар Алейнікаў, памочнік начальніка аддзела прызыву гомельскага гарадзкога ваенкамата. У скарзе ён паведаміў, што 14 студзеня яму патэлефанавала Шчыракова і, назваўшыся журналісткай “Белсата”, узяла камэнтар пра аднаго з прызыўнікоў. Пазьней ён пачуў свой камэнтар у эфіры згаданага спадарожнікавага тэлеканала і вырашыў, што яго правы парушаныя.

Па словах самой Шчыраковай, яна нікому не тэлефанавала, а спадар Алейнікаў кажа няпраўду. Пракуратура ўзяла бок журналісткі.

БАЖ нагадвае, што год таму папярэджаньне атрымалі гомельскія сябры БАЖ Тацяна Бублікава і Алег Ражкоў, якіх таксама выклікалі да пракурора Рабцавай. Тады журналістаў на падставе дзьвюх заяваў гомельскіх чыноўнікаў абвінавачвалі ў нелегальнай дзейнасьці на карысьць спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”.
XS
SM
MD
LG