Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ зноў праінспэктуе, як Беларусь выдаткоўвае грошы


Місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам кіраўніка рэгіянальнага офісу Крыса Джарвіса будзе працаваць у Беларусі ад 3 да 16 лютага. Мэта місіі - правядзеньне чацвёртага агляду рэалізацыі праграмы stаnd-by.

Пра гэта паведамляе ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на ўпраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі.

Беларусь атрымала чарговы, чацверты, транш крэдыту МВФ у памеры больш за 688 млн. даляраў 23 сьнежня 2009 году. У выніку памер рэсурсаў, прадстаўленых Беларусі па праграме stand-by, дасягнуў прыкладна 2,88 млрд. даляраў. Агульны кошт праграмы ацэньваецца прыкладна ў 3,63 млрд. даляраў
XS
SM
MD
LG