Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала вязьнем сумленьня Івана Міхайлава, якога 1 лютага суд Менскага раёну пакараў арыштам на тры месяцы, абвінаваціўшы ва ўхіленьні ад вайсковай службы.

Міхайлаў кажа, што служыць у войску яму не дазваляюць рэлігійныя перакананьні і спасылаецца на Канстытуцыю Беларусі, якая гарантуе права на альтэрнатыўную службу.

"Міжнародная амністыя" заклікае неадкладна вызваліць Івана Міхайлава.
XS
SM
MD
LG