Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага лётчыка могуць вызваліць у Тайляндзе


Консул Беларусі ва Віетнаме можа накіравацца у Бангкок (Тайлянд) для консульскай дапамогі грамадзяніну Беларусі. Пра гэта сёньня паведаміла начальнік упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Такая паездка стане магчымай пры ўмове, што тайскі бок вызваліць членаў экіпажу самалёта ІЛ-76. Сярод іх, як ужо паведамлялася, ёсьць і грамадзянін Беларусі.

Яшчэ 19 студзеня МЗС Беларусі накіраваў ноту ў МЗС Тайлянду з просьбай дапамагчы вызваліць грамадзяніна Беларусі.

Экіпаж самалёту ІЛ-76, які зарэгістраваны ў Грузіі, затрымалі ў Бангкоку з кантрабандным грузам зброі 11 сьнежня 2009 году. Прычына затрымкі — падазрэньне на перавозку зброі з Паўночнай Карэі.

У складзе экіпажу — чацьвёра грамадзян Казахстану і грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў. Усе яны цьвердзяць, што ня ведалі пра знаходжаньне на борце зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG