Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Маўчы, Інтэрнэт!




(За спасылку на ролікі дзякую блогеру nicolaev)


Тацяна Елавая, адна з гераіняў тэлефільму, прадстаўленая як «псыхічна нездаровая актывістка мітычнай групоўкі „Бунт“, пэрсанаж зь сьвету апазыцыйнага фэнтэзі пад характэрным нікам zmagarka», заўважае ў сваім блогу:


«Калі коратка пра сэнс задуманага — гэта маральнае апраўданьне ўказу «Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт».


Такая трактоўка выглядае слушнай. Хаця ў тэлефільме мімаходзь далі высьпятка БХД, Арцёму Дубскаму і Тацяне Шапуцьцы, Касі Галіцкай і Ягору Баброву, Зьмітру Дашкевічу і Артуру Фінкевічу, далі неяк млява, без ранейшага запалу. Галоўнай мішэньню былі ня столькі партыі і канкрэтныя асобы, колькі сеціва, віртуальная прастора. Як антысьвет, злавесны двайнік рэчаіснасьці, неўпарадкаваны і некантраляваны хаос, скрыня Пандоры, апошняе сховішча апазыцыянэраў. З аднаго боку — нібыта абсалютна бясшкодных, таму што «віртуальных», а зь іншага — злавесных і вельмі небясьпечных, здольных з дапамогай адных мышкі і клявіятуры рабіць страшнае. Выклікаць міжнацыянальную варажнечу, сеяць паніку і г.д.


Вядома, Тацяна зрабіла дзяржпрапагандыстам вялікую паслугу з гэтым сваім «расейскіх салдатаў чачэнцы рэжуць, як сьвіней». Ну, каб ня тое, знайшлі б, за што іншае зачапіцца. Бо справа, падобна, проста ў тым, што хтосьці на самым версе нарэшце ўлез у інтэрнэт, пахадзіў, пачытаў і жахнуўся.


А як тут не жахнуцца, калі столькі гадоў глядзеўся ў люстэрка афіцыйных СМІ, у якім ты ўвесь такі прыпудраны, падрумянены і прычасаны, самі мяркуйце. Гэта ж як родавая траўма і выгнаньне з раю. Куды ўсё падзелася, дзе мае 83%?! Дзе мой адданы, мудры і добры народ? Хто ўсе гэтыя людзі? Ніякага парадку! Хто как хаціт, хто што хаціт, тое і гаварыт!..


«І цяпер рахманаму „крестьянину“, што залёг перад тэлевізарам у засьнежанай Беларусі, адпачываючы перад надыходам пасяўной, будуць штодзённа талдычыць пра страшнага зьвера Інцярнэт, якога нада срочна запрэціць». (bialkevicz)


Інтэрнэту.NET


RoboГОП тэсьціць «удасканалены» байнэт. Багатая беларуская зямелька разумнымі людзьмі, якіх хлебам не кармі, а дай што-небудзь парэгуляваць. Адны хочуць дзетак малых не пускаць на двор па начах, другія хочуць забараніць купляць прыўкрасныя алькагольныя напоі пасьля заходу сонца. Ну, а цяпер справа дайшла і да Інтэрнэту. Відаць, кагосьці на форуме якім абазвалі непрыгожа...



СКРУЦІЦЬ ГАЛАВУ САБАКУ!


Як паведамляе l_u_f_t. У адпаведнасьці з Дадаткам 5 Указу Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 60 «Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт», дадзены знак уводзіцца для перадачы адрасоў электроннай пошты ў дамэнным сэгмэнце .by.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG